18 красавiка 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мы пашыраем прастору свабоды на ўсю Беларусь

23

Дэмакратыя ў Беларусі не будзе залежаць ад фальсіфікаваных «выбараў» і назіральнікаў.

Пра гэта заявіў былы палітвязень Мікалай Статкевіч пасля правядзення акцыі памяці ў цэнтры Менска 29 кастрычніка.

«Жалобная акцыя адбылася. Знайшліся ўсё ж мужныя людзі ў гэтай краіне. Нягледзячы на тое, што Лукашэнка казаў, што, дэмакратыя скончылася, яны прыйшлі і паказалі, што дэмакратыя не скончылася. Яна не будзе залежаць ад выбараў і назіральнікаў. Мы будзем захоўваць прастору свабоды ў цэнтры Менску, змагацца за яго і пашыраць, пакуль не пашырым на ўвесь Менск і ўсю Беларусь», - сказаў ён.

Нагадаем, учора ў Менску адбылася акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якая праходзіла ля будынка КДБ на праспекце Незалежнасці. У размешчанай у двары гэтага будынка турме ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 132 прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі і грамадскасці - пісьменнікі, паэты, навукоўцы, лекары.

Акцыя была праведзена на ініцыятыву палітыка Мікалая Статкевіча. Удзельнікі - блізу 150 чалавек - выстраіліся ланцугом уздоўж праспекта са свечкамі ў руках, а затым пакінулі гэтыя свечкі на прыступках ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках