29 красавiка 2024, панядзелак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Вайсковая база ў Беларусі не дадае даверу

Лінас Лінкявічус: Вайсковая база ў Беларусі не дадае даверу

Улады Літвы мяркуюць, што вайсковая база Расеі ў Беларусі не патрэбная.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Лінас Лінкявічус падчас анлайн-трансляцыі на партале ru.DELFI.lt, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

«Гэта не дадае даверу паміж Літвой і Беларуссю, паміж NATO і Беларуссю, ЕЗ і Беларуссю. Але будзе гэтая база ці не, гэта ніяк не зменіць нашых дзеянняў і пастаноў у гарантаванні бяспекі і NATO, і Літвы. Гэта ніяк не будзе ўплываць. Проста гэта не дадасць больш даверу. І з нашай ацэнкі гэтага не трэба рабіць», - заявіў міністр.

Нагадаем, месяц таму Крэмль наважыў стварыць у Беларусі вайсковую авіябазу РФ нібыта для «адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны» і, сярод усяго іншага, для «дапамогі Беларусі ў ахове паветранай мяжы». У пачатку кастрычніка Аляксандр Лукашэнка зняпраўдзіў паведамленні аб размяшчэнні авіябазы, аднак пазней стала вядома, што перамовы аб ёй прадаўжаюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках