3 траўня 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговага чальца «савета рэспублікі» пазбавілі недатыкальнасці

14
Чарговага чальца «савета рэспублікі» пазбавілі недатыкальнасці
Андрэй Паўлоўскі

Гэтая пастанова прынятая на падставе матэрыялаў, якія паступілі з праваахоўных органаў.

Чальцы «савета рэспублікі» прынялі сёння пастанову аб пазбаўленні недатыкальнасці дэпутата Андрэя Паўлоўскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.

Пастанова была прынятая на чарговым пасяджэнні дзясятай сесіі «савета рэспублікі» пятага склікання. «Гэтая пастанова прынятая на падставе матэрыялаў, якія паступілі з праваахоўных органаў, і тычацца ягонай дзейнасці як ўладальніка камерцыйных структур, і не звязаныя з выкананнем ім паўнамоцтваў чальца «савета рэспублікі», - растлумачылі ў прэс-службе «савета рэспублікі».

Андрэй Паўлоўскі - чалец сталай камісіі «савета рэспублікі» ў эканоміцы, бюджэце і фінансах, піша Tut.by.

Быў абраны чальцом «савета рэспублікі» пятага склікання ад Гарадзенскай вобласці - вылучаны ад Ваўкавыскага, Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў.

Уваходзіць у ТОП-100 найбуйнейшых бізнэсоўцаў Беларусі. 47 гадоў, пражывае ў Гародні.

Уладальнік кампаніі «Біякам», якая займаецца вытворчасцю заменнікаў цэльнага малака і сухога абястлушчанага малака, кармавых дабавак, біялагічных кансервантаў і нейтралізатараў у Гародні. Таксама сярод ягоных актываў - «Біякам Агра» (дыстрыбуцыя ветэрынарных сродкаў і біядабавак, транспартныя паслугі) і «Біякам Тэхналогія» (вытворчасць даільных робатаў).

Акрамя таго, займаўся інвестыцыямі ў нерухомасць у Гародні - ўкладваў грошы ў будаўніцтва тэнісных кортаў і кавярняў.

У беларускіх рэаліях пазбаўленне недатыкальнасці «дэпутата» практычна заўсёды цягне за сабой крымінальную справу. Нагадаем, у ліпені 2014 стала вядома аб пазбаўленні дэпутацкай недатыкальнасці і затрыманні чальца «савета рэспублікі», бізнэсоўца Віталя Кастагорава. Яго абвінавачвалі ў сыходзе ад выплаты падаткаў на суму 1,5 млрд рублёў. Сілавікі падлічылі, што выкананне незаконнай дзейнасці дазволіла падазраванаму набыць кватэру ў Маскве коштам амаль 1 млн даляраў, пабудаваць катэдж у Магілёве за 350 тысяч даляраў і купіць два дарагія аўтамабілі. Адначасова ён аплачваў навучанне і пражыванне сына ў Барсэлоне. 30 снежня мінулага гады экс-«дэпутат» Кастагораў выплаціў больш за 340 тысяч еўраў і выйшаў пад падпіску аб нявыездзе. Яго ж прадпрыемства «Палітэкс» было прызнанае банкрутам.

14 жніўня мінулага года на пазачарговай сесіі «савета рэспублікі» «дэпутаты» далі згоду на пазбаўленне недатыкальнасці і крымінальны пераслед яшчэ адной сваёй каляжанкі - генеральнай дырэктаркі «Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі» Ганны Шарэйкі. Яна была прызнаная падазраванай у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і ўзятая пад варту.

Паводле версіі следства Шарэйка закупляла імпартны камбікорм замест айчыннага і тым самым учыніла прадпрыемству шкоду больш як 4 млрд рублёў. Таксама было заяўлена, што яна «ў выніку незаконных дзеянняў у кароткія тэрміны пабудавала дарагі катэдж плошчай 240 кв метраў, набыла дарагую бытавую і электронную тэхніку, «забяспечыла сабе матэрыяльны дабрабыт у будучыні». На прадпрыемстве ў вінаватасць дырэктаркі не вераць і чакаюць яе вяртання. Расследаванне гэтай справы яшчэ не закончана.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках