Беларускія «Дзяды» ў Польшчы: акцыі памяці адбудуцца у чатырох гарадах
1- 31.10.2015, 11:00
- 8,586
Беларусаў Варшавы, Кракава, Таруні і Быдгошча запрашаюць узяць удзел у акцыях, прысвечаных Дню памяці продкаў.
Яны адбудуцца 1 лістапада, паведамляе «Беларуская Нацыянальная Памяць».
«Ушануем памяць выбітных беларусаў. якія знайшлі свой спакой у Польшчы. Запрашаем далучыцца», - гаворыцца ў паведамленні.
Месца і час сустрэчы ўдзельнікаў акцый:
Варшава - пляцоўка перад уваходам у гандлёвы цэнтр Arkadia (al. Jana Pawła II 82), 12:00.
Кракаў - уваход у чыгуначны вакзал, 13:30.
Тарунь - помнік Юзафу Пілсудскаму (Plac Rapackiego), 12:00.
Быдгошч - памятная дошка Гасану Канапацкаму (ul. Mazowiecka 11), 13:00.