24 красавiка 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менску адбудзецца акцыя пратэсту супраць расейскай авіябазы ў Беларусі

21
Сёння ў Менску адбудзецца акцыя пратэсту супраць расейскай авіябазы ў Беларусі
ФОТА: SVABODA.ORG

Акцыя пачнецца на плошчы Свабоды а 17-й гадзіне.

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый заклікалі беларусаў выйсці на мітынг супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы. Сход запланаваны на 4 кастрычніка, паведамляе «Радыё Свабода».

«Дамова аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай базы можа быць падпісаная найбліжэйшым часам. Гэта згубны крок, які можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», - сказана ў заяве над назвай «За Беларусь без чужых вайсковых баз».

Заяву падпісалі былыя кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі рух» Вацлаў Арэшка.

Далучыцца да заявы далі згоду таксама сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец, актывісты «Маладога фронту» і прадстаўнікі беларускай жаночай партыі «Надзея».

Падпісанты заявы думаюць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі замежнай вайсковай базы супярэчыць 18 артыкулу Канстытуцыі Беларусі, згодна з якой Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Паводле слоў аўтараў ініцыятывы, Аляксандр Лукашэнка «не з'яўляецца легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, не мае права падпісваць дакументы і прымаць пастановы, якія вызначаюць лёс беларускага народа».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках