3 траўня 2024, Пятніца, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія і Турцыя распрацавалі план стрымлівання ўцекачоў

Еўракамісія і Турцыя распрацавалі план стрымлівання ўцекачоў
ФОТА: AFP

Еўракамісія сумесна з Турцыяй распрацавала план дзеянняў, накіраваны на тое, каб спыніць наплыў уцекачоў у Еўропу.

Аб гэтым паведамляе нямецкая газета Frankfurter Allgemeine, спасылаючыся на крыніцы ў Еўракамісіі і ўрадзе Нямеччыны, піша ZN.ua.

Паводле інфармацыі выдання, згодна з планам, Турцыя павінна будзе лепш абараняць свае межы з Грэцыяй, якую перасякаюць тысячы мігрантаў. План таксама прадугледжвае сумеснае патруляванне турэцкай і грэцкай берагавой аховай ўсходняй часткі Эгейскага мора і адпраўку назад ўсіх уцекачоў. У Турцыі пры частковым фінансаванні ЕЗ будуць створаныя шэсць новых лагераў для ўцекачоў, якія змогуць змясціць да двух мільёнаў чалавек.

У сваю чаргу, краіны ЕЗ абавязваюцца ўзяць на сябе частку ўцекачоў і да паўмільёна чалавек могуць быць пераселеныя ў Еўропу без неабходнасці для ўцекачоў адпраўляцца ў небяспечнае падарожжа праз Міжземнае мора.

Выданне адзначае, што Еўракамісія і прадстаўнікі пагадзіліся на гэты план на мінулым тыдні і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер таксама дамаўляўся з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган павінен сустрэцца з Юнкерам у панядзелак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках