3 траўня 2024, Пятніца, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Канфер: Вярнуць Беларусь у «рускі свет» ужо не атрымаецца

26
Леанід Канфер: Вярнуць Беларусь у «рускі свет» ужо не атрымаецца

Вядомы журналіст - аб пераменах у Беларусі.

Леанід Канфер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Менска.

«Упершыню за ўсе пятнаццаць гадоў, што збег ад Лукашэнкі, прыехаў у Менск і адчуў: Еўропа, - піша ён. - Ці то Масква так паспяхова ізалюе сябе, ці то Менск сапраўды дрэйфуе ў бок Захаду, але Еўропа. Так, у цэнтры ўсё яшчэ свая «Манежка», то тут, то там - расейскія брэнды. Так, і калгас-саўгас у выглядзе кірмашоў і скамарохаў, саўковая сацыяльная рэклама, але пры гэтым... Цэнтр ужо іншы. Ужо - вулачкі, якіх не сустрэнеш у Маскве. Без пафасу, з утульнымі кветкавымі верандамі... Бары, кавярні, клубы.

А галоўнае - людзі. Аднекуль - моладзь: нейкая «беспантовая», інтэлігентная, з айпадамі, айфонамі, без агрэсіі, без «быдляцтва» і «жлобства»... Усмешлівая такая... Афіцыянты - манерныя, ветлівыя, гатовыя прыйсці на дапамогу, пасадзіць, сагрэць і своечасова прыбраць. Адкуль гэта ўсё? Дзесьці ўжо на ўсю моц гавораць толькі па-беларуску - і персанал, і наведвальнікі. А побач з кавярнямі - фотагалерэя, кнігарня... І вось гэты помнік у раёне плошчы Свабоды - Магдэбургскае права. Не маскоўскае - магдэбургскае. То самае, якому ўжо гадоў пяцьсот.

Такое пачуццё, што з'явіўся новы культурны пласт. Нягледзячы на ўвесь савок і размовы пра братэрства з Расеяй. Беларусь без усялякіх рэвалюцый, так, па-партызанску, дрэйфуе ў бок Еўропы. Не кажучы ўжо пра сыры на прылаўках і польскія яблычкі. І ў адзін цудоўны момант высветліцца, што беларускі трэнд - не трактары і «БелАЗы», не Лукашэнка з Колем, а гэтыя вулачкі, кавярні і моладзь, для якой няма межаў - дзе жыць, працаваць, вучыцца. І вярнуць гэта назад у «рускі свет» ужо не атрымаецца».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках