3 траўня 2024, Пятніца, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адкрыюць у Сірыі новы фронт супраць «Ісламскай дзяржавы»

1
ЗША адкрыюць у Сірыі новы фронт супраць «Ісламскай дзяржавы»

Яго мэта - усталяваць кантроль над горадам Рака - фактычнай сталіцай ісламістаў.

Пра гэта заявілі амерыканскія ўрадавыя і вайсковыя крыніцы, паведамляе ZN.ua са спасылкай на The New York Times.

Згодна з інфармацыяй крыніц выдання, прэзідэнт ЗША Барак Абама на мінулым тыдні дазволіў Пентагону непасрэдна выдаваць боепрыпасы і, магчыма, некаторае ўзбраенне байцам умеранай сірыйскай апазіцыі, а таксама падтрымаў ідэю інтэнсіфікацыі бамбаванняў пазіцый ІД з авіябазы ў Турцыі.

Паведамляецца, што гэтая вайсковая аперацыя будзе праводзіцца ўдалечыні ад дзеянняў авіяцыі РФ у Сірыі, якая бамбіць усе групоўкі, якія ваююць з рэжымам сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

Нагадаем, раней сірыйскія паўстанцы, якіх падтрымліваюць ЗША, звярнуліся да адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы з просьбай даць ім ракеты «зямля-паветра» для абароны ад расейскай авіяцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках