2 траўня 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк упершыню адзначыў скарачэнне галечы ў свеце

2
Сусветны банк упершыню адзначыў скарачэнне галечы ў свеце

Да канца гэтага года за рысай галечы будуць жыць менш за 10% насельніцтва Зямлі.

Пра гэта гаворыцца ў прагнозе Сусветнага банка, піша «Лiга.нет».

Раней Сусветны банк уважаў «крайняй галечай» людзей, якія жывуць на $1,25 або менш у дзень, але цяпер гэтая планка павышаная да $1,90 у дзень.

Супрацоўнікі Сусветнага банка прагназуюць, што да канца 2015 года за рысай крайняй галечы будуць жыць блізу 702 млн чалавек, або 9,6% насельніцтва планеты. У 2012 годзе гэты паказчык складаў 902 млн, або 12,8%.

Сярод прычын скарачэння колькасці жабракоў у Сусветным банку называюць стабільны эканамічны рост у краінах, якія развіваюцца, асабліва ў Індыі, а таксама інвестыцыі ў адукацыю, ахову здароўя і сацыяльныя праграмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках