3 траўня 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вынайшлі таблеткі, якія заменяць спорт

4
Навукоўцы вынайшлі таблеткі, якія заменяць спорт

Дацкія і аўстралійскія навукоўцы вынайшлі прэпарат, які можа стаць паўнавартаснай заменай фітнесу.

Дзеянне гэтых таблетак на арганізм падобныя да ўздзеяння фізічных практыкаванняў, піша myjane.ru.

Падчас эксперыментаў біяпсія зафіксавала парадку тысячы малекулярных рэакцый пасля таго, як удзельнікі правялі гадзіну на трэніроўцы. Такім чынам, навукоўцы атрымалі поўную карціну таго, якія змены адбываюцца ў чалавечым арганізме падчас фітнес-заняткаў. Са слоў Нолана Хофмана, ён і яго каманда працуюць над стварэннем прэпарата, які выклікаў бы ў арганізме сапраўды такія ж змены.

Калі ўсё атрымаецца, як разлічваюць навукоўцы, плёнам іх намаганняў нацешацца і гультаі, якія не ў сілах прымусіць сябе пайсці ў спартзалу, і тыя, хто праз стан здароўя не могуць дазволіць сабе фітнес.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках