3 траўня 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google ўзнагародзіў гаражнага майстра з Берасця

11

Мільёнам людзей Алег Несцераў вядомы як відэаблогер дзядзька Алежа.

Яшчэ тры гады таму ён быў звычайным кузаўшчыком, а сёння ўжо назбіраў больш за сто тысяч падпісчыкаў у сетцы.

Сярэбраную кнопку ўручаюць толькі папулярным відэаблогерам, у якіх не менш за сто тысяч падпісчыкаў у сетцы. Аматарскія ролікі дзядзькі Алежа ўбачылі мільёны людзей ва ўсім свеце.

«Тут канал напісаў, што ў нас сто тысяч падпісчыкаў. І, я так зразумеў, віншаванне, але яно на ангельскай мове. І я нічога не зразумеў. Але, думаю, што дрэннага яны нічога не напісалі! Вось, ад Google такая штучка», - распавёў блогер.

Папулярныя ролікі майстар-самавук здымае на аматарскую камеру ў гаражы на ўскраіне Берасця. Яго відэаўрокі аб тым, як грунтаваць, фарбаваць і паліраваць машыны сёння глядзяць на некалькіх кантынентах, паведамляе АНТ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках