2 траўня 2024, Чацвер, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пратэстуюць супраць гастроляў хору расейскага войска

8
У Польшчы пратэстуюць супраць гастроляў хору расейскага войска
Выступление ансамбля им. Александрова

Палякі не жадаюць бачыць у сябе хор, які ўслаўляе краіну і войска агрэсара.

У інтэрнэце расце колькасць праціўнікаў прыезду ў Польшчу хору Расейскага войска імя Аляксандрава, які выканаў у 2014 песню «Вежливые люди», прысвечаную расейскім вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў анэксіі ўкраінскага Крыма, паведамляе «Радыё Польшча».

«Лёні Рыфеншталь умела здымаць фільмы, аднак рабіла іх для Гебельса. Хор Расейскага войска імя Аляксандрава добра спявае, але робіць гэта для Пуціна. Мы патрабуем скасавання ўсіх канцэртаў калектыву, запланаваных у 13 польскіх гарадах у перыяд з 19 лістапада да 2 снежня», - напісалі ініцыятары пратэсту ў сваёй групе ў Facebook.

За дзень да інтэрнэт-пратэсту далучыліся больш за 700 чалавек.

Акцыю падтрымала дэпутат польскага Сейма Малгажата Гасеўска.

«Я вельмі высока цаню дэмакратыю, мір і і права народаў самастойна выбіраць шлях свайго развіцця. Я не магу пагадзіцца з выступам хору, які ўслаўляе краіну і войска агрэсара», - сказала Малгажата Гасеўска.

Ініцыятары папярэджваюць - у выпадку прыезду хору, іх пратэст перастане быць віртуальным:

«Калі канцэрты не скасуюць, мы прыйдзем на іх і будзем свістаць, стукаць каструлямі».

Акадэмічны ансамбль песні і танца імя Аляксандрава з'яўляецца самым буйным творчым калектывам Расейскага войска. У 2014 годзе ён выканаў песню «Вежливые люди», прысвечаную расейскім воінам, якія бралі ўдзел у анэксіі Крыма, даў канцэрт у Севастопалі.

Раней калектыў выступаў пад партрэтам Сталіна на канцэрце ў Маскве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках