2 траўня 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флагманы з малатка: хто паквапіцца на савецкую спадчыну Менска?

5
Флагманы з малатка: хто паквапіцца на савецкую спадчыну Менска?

Улады спрабуюць залатаць праломы ў бюджэце распродажам нерухомасці прамысловых гігантаў, народжаных у СССР.

На гэтым тыдні пачынаецца серыя аўкцыёнаў, на якой патэнцыйным пакупнікам прапануюць нерухомасць вядомых у савецкія часы прадпрыемстваў.

9 кастрычніка плануецца выставіць на таргі тры будынкі Менскага завода аўтаматычных ліній (МЗАЛ) ім. П.М. Машэрава: былыя склады, кавальска-нарыхтоўчы і дрэваапрацоўчы цэхі. Агульная плошча будынкаў - больш за 5,5 тысяч кв метраў. Сукупны першапачатковы кошт аб'ектаў - 30,1 млрд рублёў. Але, магчыма, падчас аўкцыёну іх кошт узрасце, бо месцазнаходжанне будынкаў лічыцца вельмі перспектыўным для новай забудовы, піша «Заўтра тваёй краіны».

МЗАЛ быў заснаваны ў 1954 годзе і ў савецкія часы ўважаўся вядучым вытворцам эксклюзіўных станкоў для прадпрыемстваў аўтамабілебудаўнічай галіны: МАЗа, БелАЗа, Аўтаваза, ГАЗа, КамАЗа.

На 14 кастрычніка намечаны таргі ў продажы нерухомасці Менскага экспэрыментальна-фурнітурнага завода (МЭФЗ) на Старавіленскай вуліцы. Плошча забудовы - больш за 1,2 тысяч квадратных метраў, а пачатковы кошт 6,8 млрд рублёў.

У СССР гэты завод займаў лідуючыя пазіцыі ў вырабе маланкі, а таксама фурнітуры для мэблевай прамысловасці.

Нерухомасць ААТ «Сукно» таксама можа сысці з малатка найбліжэйшым часам. Згодна з пастановай №766 Савета Міністраў Беларусі дзевяць будынкаў прадпрыемства плануецца прадаць да 1 ліпеня 2016 года. Пачатковы кошт васьмі карпусоў вагаецца ў межах 2,6-7,9 млрд рублёў. Адзін будынак ацэнены ў 60,1 млрд рублёў. Усяго гэтыя будынкі могуць зацікавіць пакупнікоў дзякуючы таму, што знаходзяцца ў цэнтры Менска, на вуліцы Клары Цэткін.

Раней корпусы вядомых у савецкія часы прамысловых прадпрыемстваў, якія зачыняліся або пераносіліся за межы сталіцы, карысталіся попытам. ТДА «Белнафтагаз» бізнэсоўца Аляксея Алексіна два гады таму набыло вялікую частку памяшканняў Станкабудаўнічага завода ім. С.М. Кірава.

У тым жа 2013 кампанія «Менск Прынцэс Гатэль», якая належыць турэцкаму мільянеру Судзі Озкану, выкупіла на аўкцыёне будынак Паліграфкамбіната ім. Я. Коласа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках