2 траўня 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі бізнэсовец: Навошта рызыкаваць і ісці ў Беларусь?

4
Літоўскі бізнэсовец: Навошта рызыкаваць і ісці ў Беларусь?

Адзін з буйных літоўскіх бізнэсоўцаў Ігнас Сташкявічус распавёў пра тое, чаму ён асцерагаецца весці справы ў Беларусі.

Саўладальнік літоўскай гандлёвай сеткі Maxima і добра знаёмага беларусам гандлёва-забаўляльнага цэнтра Akropolis адказаў на пытанні «Салідарнасці».

- Робячы выбар наконт будучых інвестыцый, я ацэньваю як перавагі, так і цяжкасці, з якімі давядзецца сутыкнуцца ў краіне. Беларусь - гэта рызыка. І не столькі праз палітыку, колькі праз эканоміку. Тут неспрыяльныя ўмовы рэгулявання рынку, ёсць пытанні, звязаныя з курсамі валют. А так як Літва з'яўляецца чальцом Еўразвязу, то я бачу больш магчымасцяў, каб там развіваць свае праекты, - сказаў ён.

Прадпрымальнік растлумачыў, што яго кампанія сёлета набыла завод у Швецыі, «хоць, напрыклад, калі б 20 гадоў таму ў мяне спыталі, дзе больш шанцаў купіць завод, я б адказаў, што ў Беларусі, а не ў Швецыі. Цяпер усё наадварот».

- У літоўцаў змяніліся жаданні, з'явіліся новыя магчымасці. Мы бачым, што ў нас ёсць патэнцыял, каб быць канкурэнтаздольнымі на еўрапейскіх рынках, тады навошта рызыкаваць і ісці ў Беларусь?

Думаю, што сёння беларусам варта больш заахвочваць прыватную ініцыятыву, бо яна здольная даць значна больш аддачы, чым нейкія дзяржаўныя пастановы, хай нават вельмі маштабныя.

Чым менш дзяржава будзе ўмешвацца ў бізнэс, тым лепш. Асабліва трэба даць свабоду дробнаму і сярэдняму бізнэсу - гэта заўсёды добры рэцэпт, каб пазбегнуць тых праблем, якія ў вас ёсць цяпер, - мяркуе ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках