3 траўня 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па медыцыне сталі навукоўцы з Ірландыі, Японіі і Кітая

1

Нобелеўская прэмія ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 2015 годзе прысуджаная ірландцу Уільяму Кэмпбэлу, японцу Сатосі Амуру і кітаянцы Юю Ту.

Пра гэта абвясцілі 5 кастрычніка ў Нобелеўскім камітэце ў Стакгольме, піша «Інтэрфакс».

Уільям Кэмпбэл і Сатосі Амура атрымалі ўзнагароду «за адкрыцці ў тэрапіі супраць інфекцый, выкліканых паразітычнымі чарвякамі». Другая палова прэміі прысуджаная Юю Ту «за яе адкрыцці ў тэрапіі ў барацьбе з малярыяй».

На прэмію ў 2015 годзе былі намінаваныя 327 навукоўцаў, 57 з іх - упершыню.

Фота: AFP/Jonathan Nackstrand

Летась прэмію ў галіне медыцыны атрымалі нарвежскія фізіёлагі Эдвард і Мэй-Брыт Мозэр і брытанскі неўролаг Джон О'Кіф за навуковыя працы, што паказалі, як мозг арыентуецца ў прасторы.

Паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, лаўрэата прэміі па медыцыне і фізіялогіі вызначае заснаваны ў 1810 годзе Каралінскі інстытут у Стакгольме. Сябры Нобелеўскага камітэта таксама могуць запрашаць для кансультацый спецыялістаў. Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пройдзе па традыцыі ў Стакгольме 10 снежня.

Сума прэміі сёлета, як і папярэднія два гады, складае 8 тысяч шведскіх крон, пры гэтым у сувязі з паслабленнем курсу шведскай валюты гэтая сума ўпершыню за 15 гадоў будзе меншай за $1 млн і складзе $953 тысячы.

Уладальнікі наступнай узнагароды - па фізіцы - стануць вядомыя 6 кастрычніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках