2 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адпраўляе да берагоў Сірыі новыя вайсковыя караблі

1
Расея адпраўляе да берагоў Сірыі новыя вайсковыя караблі

Выведвальны карабель Балтыйскага флоту «Васіль Тацішчаў» адбыў з Балтыйску ва ўсходнюю частку Міжземнага мора - да берагоў Сірыі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на вайсковую крыніцу.

«Васіль Тацішчаў» папоўніць і ўзмоцніць карабельную групоўку ВМФ Расеі ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. «Карабель выканае задачы па свайму прызначэнню. Яго экіпаж будзе адсочваць сітуацыю ў эфіры як самой Сірыі, так і ўсіх прылеглых краін, а таксама над іх тэрытарыяльнымі водамі», - распавяла крыніца.

Ён адзначыў, што такі падыход для караблёў разведкі Балтфлота ўважаецца за звычайны і руцінны. Крыніца дадала, што ў свой час «яны з поспехам адсочвалі вайну ў Югаславіі».

У прэс-службе Балтыйскага флоту ад каментароў на гэтую тэму адмовіліся.

25 верасня прэс-служба Паўднёвай вайсковай акругі паведаміла, што ў склад пастаяннай групоўкі ВМФ Расеі ў Міжземным моры прыбыў гвардзейскі ракетны крэйсер «Масква».

У пятніцу, 2 кастрычніка, крыніца ў вайсковай сферы паведаміла, што караблі аператыўнага злучэння ВМФ Расеі ў Міжземным моры падрыхтаваліся прыкрываць авіябазу недалёка ад Латакіі, дзе размяшчаецца расейская авіягрупа. Тады ж крыніца удакладніла, што да супрацьпаветранай абароны авіябазы прыступілі караблі ВМФ на чале з ракетным крэйсерам «Масква».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках