3 траўня 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы затрымалі актывіста БХД

На мяжы затрымалі актывіста БХД

Агляд рэчаў Валерыя Білібухі праводзілі прадстаўнікі адразу трох устаноў.

У пункце пропуску Макраны на беларуска-ўкраінскай мяжы 4 кастрычніка блізу 15:00 быў спынены для дэталёвага надгляду адзіны дэмакратычны дэпутат у Беларусі, чалец аргкамітэта БХД Валерый Білібуха з Бярозаўскага раёна.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

З ягоных слоў, ён ужо збіраўся выязджаць з пункта пропуску, як яго перанакіравалі на дэталёвы агляд. Правялі яго прадстаўнікі адразу трох устаноў: памежнікі, мытнікі і супрацоўнікі ў чорнай форме, міністэрства якіх дэпутат не высветліў.

Кантралёраў цікавілі дакументы, якія знаходзіліся ў аўтамабілі Валерыя Білібухі: пастановы з'езда і Нацыянальнай рады БХД, спіс чальцоў Нацыянальнай рады, лісты, незалежныя выданні і нават чарнавік дэпутата. На асабістыя рэчы, якія былі ў аўто, яны ўвагі не звярталі.

Дагляд доўжыўся амаль 40 хвілін, пасля чаго Валерыя Білібуху адпусцілі. Усе дакументы яму вярнулі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках