3 траўня 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйская Аль-Каіда назвала расцэнкі за палонных расейскіх жаўнераў

20
Сірыйская Аль-Каіда назвала расцэнкі за палонных расейскіх жаўнераў

За аднаго захопленага вайскоўца расейскага кантынгенту ў Сірыі ісламісты гатовыя плаціць блізу пяці тысяч даляраў узнагароды.

Баевікі ісламісцкай групоўкі Фронт аль-Нусра, якая звязаная з тэрарыстычнай сеткай Аль-Каіда, абвясцілі ўзнагароджанне за палонных жаўнераў з расейскага абмежаванага кантынгенту, які нядаўна быў уведзены ў Сірыю. Аб гэтым піша выданне Newsweek, спасылаючыся на аб'явы баевікоў у сацыяльнай сетцы "Твітэр", паведамляе "Лiга.нет".

За аднаго палоннага расейскага вайскоўца баевікі прапаноўваюць да мільёна сірыйскіх фунтаў (амаль $5300).

"Гераічныя браты з ліку маджахедаў! Узнагароджанне за кожнага расейскага жаўнера - мільён", - сказана ў аб'яве. Паводле версіі выдання, такія словы вымавіў верхавод Фронту аль-Нусры Абу Хасан аль-Куваіці.

Выданне прыводзіць меркаванне экспэрта аб Блізкім Усходзе з аналітычнай ізраільскай кампаніі Levantine Group Махаэля Харовіца, які мяркуе, што такім чынам баевікі хочуць загітаваць на свой бок навабранцаў-маджахедаў з былога СССР. Той факт, што ісламісты зноў ваююць супраць расейскіх жаўнераў, як гэта было дзесяцігоддзі таму ў Афганістане, - гэта магутны зборны вобраз, які можа аб'яднаць групы джыхадзістаў паўночнай Сірыі, заявіў аналітык.

"Нусра спрабуе выкарыстаць гэты вобраз ва ўдалы момант для супрацьстаяння супраць тэрарыстаў Ісламскай дзяржавы, якія застаюцца арганізацыяй-канкурэнтам", - кажа Харовіц.

Іншы ісламісцкі "духоўны лідар" радыкалаў, сірыйскі саудыт Абдула аль-Мухайсіні заявіў напярэдадні ў відэазвароце да расейскіх вайскоўцаў, што Сірыя "стане вашай магілай". "Ох, расейцы, хіба вы забыліся Афганістан? Хочаце ўлезці ў новае балота? Людзі Леванта выступяць супраць вас", - абяцае баявік.

Нагадаем, ісламісцкая арганізацыя Фронт аль-Нусра прызнаная тэрарыстычнай некаторымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі. Групоўку прынята ўважаць за адну з галін Аль-Каіды. У пачатку верасня баевікі аль-Нусры ў Сірыі захапілі авіябазу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках