3 траўня 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блакада Крыму: за два тыдні ніводная фура не заехала на акупаваную паўвыспу

11
Блакада Крыму: за два тыдні ніводная фура не заехала на акупаваную паўвыспу

З моманту пачатку блакады з тэрыторыі мацерыковай Украіны ў акупаваны Крым не заехала ніводная фура.

Пра гэта заявіў намеснік начальніка Херсонскай абласной міліцыі Ілля Ківа ў каментары для "Крым. Рэаліі". Ён назваў інфармацыю Рассельгаснагляду аб нібыта нядопуску ў акупаваны Крым прадуктаў з Украіны "чарговай хлуснёй".

"Гэта дэстабілізацыя і яшчэ адна хлусня акупацыйных войскаў Расейскай Федэрацыі. І ў гэтым выпадку рэагаваць на такія заявы - гэта значыць, садзейнічаць гэтаму сабатажу", - сказаў КІва.

Са слоў намесніка начальніка Херсонскай управы МУС, з пачатку блакады "ніводная фура не перасекла адміністрацыйную мяжу з акупаванай тэрыторыяй Крыму".

Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян, каментуючы выданню гэтую сітуацыю, заявіў, што такімі паведамленнямі "расейскія спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць блакаду Крыму".

Рассельгаснагляд у панядзелак, 5 кастрычніка, паведаміў, што за мінулы тыдзень расейскімі дзяржаўнымі інспектарамі аддзела каранціннага фітасанітарнага нагляду ў аўтамабільных пунктах пропуску на мяжы Украіны і акупаванага Крыму было "праверана шэсць транспартных адзінак і пракантралявана 19,2 тоны і 500 штук прадукцыі расліннага паходжання, якая рухалася ў Крым з Украіны".

Нагадаем, 20 верасня грымнула бестэрміновая акцыя ў блакаванні грузавога транспарту, які вязе тавары ў Крым, ініцыяваная Меджлісам крымскататарскага народа. У акцыі бяруць удзел крымскія татары, актывісты "Правага сектара" і іншых арганізацый.

Паводле інфармацыі каардынацыйнай рады акцыі, праз адміністрацыйную мяжу бесперашкодна прапускаюць пешаходаў і легкавы транспарт.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках