3 траўня 2024, Пятніца, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы праводзяць «Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

3

З 5 да 10 кастрычніка пройдзе шэраг мерапрыемстваў у Літве, Польшчы, Украіне і Казахстане.

Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

5 кастрычніка ў Чарнігаве на пляцоўцы дыскусійнага клуба «Экспэртнае меркаванне» (вул. Палуботкі, 6А) адбудзецца дыскусія на тэму смяротнага пакарання з відэапрагляду і адкрыццё выставы тэматычных плакатаў беларускага мастака з Вільні Алега Аблажэя. Пачатак а 17 гадзіне.

Выстава прадоўжыць сваю працу ў Адукацыйным Доме правоў чалавека. Госця мерапрыемства - Любоў Кавалёва, маці расстралянага ў 2012 годзе паводле смяротнага прысуду Уладзіслава Кавалёва.

7 кастрычніка ў Вільні ў Музеі ахвяр генацыду (вул. Ауку, 2) пройдзе дыскусія «Забойства паводле прысуду», арганізатарамі якой выступілі Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозкава і міжнародная няўрадавая арганізацыя Freedom House. Пачатак а 16 гадзіне.

Дыскусія будзе датычыцца і пытанняў пазасудовай расправы ў Беларусі: праваабаронца Раіса Міхайлоўская раскажа пра невытлумачальныя знікненні палітычных апанентаў Лукашэнкі і расследаванні гэтых гвалтоўных знікненняў.

Падчас дыскусіі адбудзецца прэм'ерны паказ фільма-цыкла «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання» з удзелам рэжысёра Віктара Траццякова, сцэнарысткі Паліны Сцепаненкі і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэя ПалудыВіціс Юрконіс, праектны дырэктар Freedom House ў Літве.

8 кастрычніка ў Варшаве Беларускі дом арганізуе дыскусійны прагляд фільма «Прычына смерці – прочырк» з удзелам экспэрта Хельсінскага фонду правоў чалавека Вольгі Саламатавай. Пачатак а 18 гадзіне. У час мерапрыемства будзе арганізаваная відэа-канферэнцыя з удзелам Любові Кавалёвай.

9 кастрычніка ў Менску на пляцоўцы «Арт-Сядзібы» (пр-т Незалежнасці, 58-430) адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», падчас якой будзе прэзентаваная кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі». Пачатак а 11 гадзіне. У мерапрыемстве бяруць удзел каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, прадстаўнікі ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

10 кастрычніка ў Харкаве філіял Фонду рэгіянальных ініцыятыў правядзе дыскусійны прагляд фільма «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання», а таксама анімацыйных ролікаў, створаных у межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

У Алматы ў Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання арганізацыя Freedom House Kazakhstan у рамках «кінашколы па правах чалавека» правядзе паказ мастацкага фільма «Жыццё Дэвіда Гейла» з наступнай дыскусіяй на тэму смяротнага пакарання. Паралельна пройдзе выстава тэматычных плакатаў Алега Аблажэя, якія далей будуць выстаўляцца падчас курсу грамадзянскай адукацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках