3 траўня 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple пацвердзіла званне самага дарагога брэнда

1
Apple пацвердзіла званне самага дарагога брэнда
ФОТА: REUTERS

Кампанія Apple зноў названая найбольш дарагім брэндам у свеце, чаму паспрыяў вывад на рынак яе смарт-гадзіннікаў, а таксама смартфона iPhone 6S.

Спіс 100 найбуйнейшых брэндаў штогод складаецца кансалтынгавай фірмай Interbrand.

Другі радок у спісе займае інтэрнэт-гігант Google, адразу за ім ідзе Coca-Cola, паведамляе BBC.

Капіталізацыя Apple ацэньваецца прыблізна ў 170,3 млрд даляраў. Рост за год склаў 43%.

Да 2013 года званне самага дарагога брэнда ў свеце ўтрымлівала Coca-Cola, пасля чаго саступіла гэтае месца Apple.

У гэтым годзе ў спісе дамінуюць кампаніі, якія працуюць на лічбавым рынку: у сотню самых дарагіх выйшлі 13 IT-брэндаў, уключаючы Facebook, чый кошт за год вырас на 54%, а таксама Microsoft і Samsung.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках