2 траўня 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кевін Лаланд вярнуўся ў менскае «Дынама»

2
Кевін Лаланд вярнуўся ў менскае «Дынама»
Кевін Лаланд
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Канадскі брамнік з беларускім пашпартам пасля паўтарагадовага перапынку вярнуўся ў менскае «Дынама».

Кевін Лаланд выступаў за беларускі клуб з 2011 да 2014 года, правёўшы за гэты час 76 паядынкаў, у якіх адбіў 90,3% кідкоў. Ён удала правёў дэбютны сезон, але два наступныя гады паспяховымі для канадца назваць нельга. Ён расстаўся з камандай паводле вынікаў чэмпіянату-2013/2014, да канца якога ён саступіў у канкурэнцыі за месца ў складзе Ларсу Хаўгену і Дзмітрыю Мільчакову, паведамляе tut.by.

Аднак, неўзабаве Лаланду атрымалася перазапусціць кар'еру, правёўшы паспяховы чэмпіянат свету ў Менску. Неўзабаве пасля гэтага ён змог укласці кантракт з ЦСКА, у якім таксама адзначыўся добрай статыстыкай. Зрэшты, «армейцы» не сталі падаўжаць дамову з канадцам, а Кевін наважыў паспрабаваць свае сілы ў НХЛ. Прагляд у «Мінесоце» поспехам не скончыўся, пасля чаго Лаланд пастанавіў вярнуцца ў менскае «Дынама».

Барацьбу за месца ў складзе яму трэба будзе весці з Джэфам Гласам (91,8% адбітых кідкоў) і Дзмітрыем Мільчаковым (92,5%). Акрамя гэтага кантракты з «Дынама» маюць Віталь Бялінскі і Міхаіл Карнавухаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках