2 траўня 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты: Кіраўніцтва АЭС ва ўсім свеце ігнаруе небяспеку кібэратак

2
Экспэрты: Кіраўніцтва АЭС ва ўсім свеце ігнаруе небяспеку кібэратак

Навукова-даследчы цэнтр Chathman House паведамляе аб вялікай колькасці інцыдэнтаў з кібэратакамі на АЭС.

Атамныя электрастанцыі ва ўсім свеце не надаюць належнай увагі праблеме кібэратак, піша Deutsche Welle са спасылкай на The Financial Times у панядзелак, 5 кастрычніка.

У дакладзе навукова-даследчага цэнтра Chathman House, на які спасылаецца выданне, пералічаныя 50 выпадкаў ўчынення кібэрзлачынстваў супраць АЭС, толькі некаторыя з якіх былі апублікаваныя. Да такога выніку экспэрты прыйшлі пасля 18 месяцаў працы над гэтай тэмай, у рамках якой былі праведзеныя 30 інтэрв'ю з прадстаўнікамі кіраўніцтва АЭС і ўрада ў Канадзе, Францыі, Нямеччыне, Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША і Украіне.

"Кібэрбяспека дагэтуль - новая з'ява для шмат якіх прадстаўнікоў галіны ядзернай энэргетыкі", - падае FT словы аўтара дакладу Караліны Бэйлан. Яна адзначае, што пасля тэрактаў у ЗША 11 верасня 2001 года АЭС увялі надзейныя фізічныя сродкі аховы, у той час як кібэрабарона дагэтуль знаходзіцца на стадыі няўпэўненага асваення. Некаторыя апытаныя Chathman House афіцыйныя асобы прызналі, што ў гэтай сфэры атамная энэргетыка "з вялікім адрывам" адстае ад іншых галін прамысловасці.

Большасць супрацоўнікаў АЭС і чыноўнікаў у гутарцы з экспэртамі заявіла, што яны не асцерагаюцца кібэратакі, бо сістэмы станцый не прылучаныя да сеткі інтэрнэт. Аднак экспэрты Chathman House сцвярджаюць, што да сістэм кантролю дзясятка АЭС можна атрымаць доступ праз інтэрнэт. Узламаўшы сетку АЭС, хакеры могуць справакаваць інцыдэнты, падобныя да таго, які прычыніўся да катастрофы на японскай "Фукусіме" ў 2011 годзе, зазначае FT.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках