3 траўня 2024, Пятніца, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» скараціла адставанне ад БАТЭ да 10 балаў

Менскае «Дынама» скараціла адставанне ад БАТЭ да 10 балаў

У выніку 22-га туру футбольнага чэмпіянату краіны менскае «Дынама» захавала тэарэтычны шанец на першае месца.

Вынікі матчаў, якія прайшлі 3-5 кастрычніка: «Славія» - «Слуцк» - 1:6 (Сітко, 31, з пэнальці - Бамба, 4, 87, Зубовіч, 11, 15, Лявіцкі, 53, 67), «Белшына» - «Тарпеда-БелАЗ» - 1:0 (Галюза, 63), «Шахцёр» - «Мінск» - 1:0 (Мікалюнас, 53), «Гомель» - «Нафтан» - 1:4 (Антанюк, 66 - Навумаў , 44, 90+2, Тэвераў, 53, Волкаў, 70), «Нёман» - «Віцебск» - 0:1 (Салавей, 12), БАТЭ - «Граніт» - 1:1 (Мілунавіч, 81 - Цімашэнка, 5 ), «Дынама» Мн - «Дынама» Бр - 4:1 (Удожы, 24, 42, Карыцька, 49, з пэнальці, Прамудраў, 90+1 - Сядзько, 7), інфармуе БелаПАН.

Сталічнае «Дынама» атрымала перамогу пасля пяціматчавай сэрыі без перамог, у якой яно страціла 11 балаў з 15 (адна параза і чатыры нічыі).

У туры забіта 22 галы (з пачатку чэмпіянату - 347), з іх гаспадарамі - 9 (202), гасцямі - 13 (145). Сярэдняя выніковасць склала 3,14 гола за гульню (2,25). Гаспадары атрымалі 3 перамогі (72), 1 раз згулялі ўнічыю (38) і 3 разы саступілі (44). Найбольш папулярныя варыянты выніковага ліку ў чэмпіянаце - 1:0 (38 разоў), 2:0 (23), 0:0 (21), 1:1 (15), 2:1 (13). Агулам зафіксавана 18 варыянтаў.

Становішча камандаў: БАТЭ - 53 пункты (розніца галоў 35-9), «Дынама» Мн - 43 (31-12), «Мінск» - 37 (26-18), «Шахцёр» - 37 (34-20), «Белшына»- 36 (31-17), «Граніт» - 33 (22-27), «Тарпеда-БелАЗ» - 31 (24-23), «Нафтан» - 29 (26-24), «Дынама» Бр - 24 (21-33), «Славія» - 23 (28-40), «Нёман» - 22 (14-29), «Слуцк» - 21 (22-24), «Віцебск» - 20 (18-38) , «Гомель» - 15 (15-33).

Наступны тур пройдзе 16-19 кастрычніка: «Віцебск» - БАТЭ, «Слуцк» - «Дынама» Мн, «Мінск» - «Тарпеда-БелАЗ», «Граніт» - «Шахцёр», «Славія» - «Белшына», «Нафтан» - «Нёман», «Дынама» Бр - «Гомель».

У выпадку перамогі над «Віцебскам» БАТЭ датэрмінова стане чэмпіёнам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках