2 траўня 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BP абавязалі выплаціць $21 мільярд за разліў нафты ля берагоў ЗША

BP абавязалі выплаціць $21 мільярд за разліў нафты ля берагоў ЗША
ФОТА: REUTERS

Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла аб задавальненні свайго пазову да нафтавай кампаніі BP аб выплаце кампенсацыі 20,8 млрд даляраў.

Гэта самы вялікі карпаратыўны штраф, які калі-небудзь прысуджаўся ў амерыканскай гісторыі, паведамляе расейская служба BBC.

Выбух на свідравой платформе ў Мексіканскай затоцы 20 красавіка 2010 стаў найбуйнейшай у гісторыі катастрофай ля берагоў ЗША.

У выніку аварыі загінулі 11 рабочых, і мільёны барэляў нафты разліліся ўздоўж берагавой лініі некалькіх амерыканскіх штатаў амаль на тры месяцы.

Выніковая сума штрафу была значна вышэйшая, чым дасягнутая раней дамоўленасць, паводле якой BP абавязвалася выплаціць 18,7 млрд даляраў паводле пазоваў дзяржаўных органаў ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках