29 красавiка 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ай Вэйвэй знайшоў у майстэрні прылады для падслухоўвання

4

Кітайскі мастак Ай Вэйвэй апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram здымкі прылад для падслухоўвання, знойдзеныя ў яго пекінскай студыі.

Мастак выявіў іх пасля вяртання з Нямеччыны. Ён суправадзіў здымкі «жучкоў», схаваных у электрычных разетках, каментаром: «Сюрпрызы будуць заўсёды», піша Lenta.ru.

Таксама Ай Вэйвэй размясціў відэа, на якім паказана, як ён узрывае пачак петард паблізу ад падслухоўваючай прылады. Маці мастака Гао Ян выказала здагадку, што «жучкі» ўсталявалі ў 2011 годзе падчас ператрусу ў майстэрні мастака, паведамляе BBC.

听到了么?

Видео опубликовано Ai Weiwei (@aiww)

У ліпені гэтага года кітайскія ўлады вярнулі мастаку пашпарт, які быў канфіскаваны ў яго пры арышце ў красавіку 2011-га. Дзякуючы гэтаму ён упершыню за доўгі час змог выехаць за мяжу. Ай Вэйвэй адправіўся ў Нямеччыну, каб наведаць сына, які жыве там і прайсці медыцынскае абследаванне.

У 2011 годзе мастак правёў у кітайскай турме 81 дзень. Яго арыштавалі на абвінавачванне ў нявыплаце падаткаў. Мастак сцвярджаў, што гэта абвінавачванне сфабрыкаваная і мае палітычную падаплёку, бо ён прытрымліваецца апазіцыйных ў дачыненні да палітыкі кітайскага кіраўніцтва поглядаў. Пасля маштабнай кампаніі ў падтрымку мастака яго вызвалілі. Брытанскі часопіс ArtRewiev назваў Ай Вэйвэй самай уплывовай персонай у свеце сучаснага мастацтва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках