29 красавiка 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім чыноўнікам хочуць забараніць карыстацца Google, Yahoo і WhatsApp

10
Расейскім чыноўнікам хочуць забараніць карыстацца Google, Yahoo і WhatsApp

Са слоў ініцыятараў законапраекта, у гэтых сістэмах выяўленыя спецсродкі замежных разведак.

Найбліжэйшым часам у Дзярждуму РФ будзе ўнесены законапраект, які забараняе дзяржаўным служачым карыстацца ў службовых мэтах інтэрнэт-сэрвісамі Google, Yahoo і WhatsApp, піша газета «Известия». Адпаведныя папраўкі прапаноўваецца ўнесці ў закон «Аб дзяржаўнай грамадзянскай службе».

Законапраект прадставяць кіраўнік грамадскай арганізацыі «Абаронім Расею» Міхаіл Марчанка і дэпутат Дзярждумы, кіраўнік юрслужбы КПРФ Вадзім Салаўёў. Чыноўнікі мяркуюць, што ніхто не пачуў заявы сакратара Савета бяспекі РФ Мікалая Патрушава, які заклікаў дзяржслужачых адмовіцца ад замежных інтэрнэт-праграм праз тое, што ў гэтых сістэмах выяўленыя спецсродкі замежных разведак.

«Любая інфармацыя, якая перадаецца чыноўнікамі высокага ўзроўню, уяўляе прамую цікавасць для замежных разведак. Не выпадкова некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі наогул адмовіліся ад выкарыстання мабільнага тэлефона, але, на жаль, гэта разумеюць далёка не ўсе. Бо ніякай рэакцыі пасля заявы Мікалая Патрушава не было», - заявіў Марчанка.

«У цяперашняй неспакойнай міжнароднай сітуацыі, вядома, усе яны знаходзяцца пад пільнай увагай, і пажадана, каб ніякіх інфармацыйных выцекаў не было», - распавёў выданню Салаўёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках