29 красавiка 2024, панядзелак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сунгуроўскі: Пуцін можа аднавіць вайсковую аперацыю ў Данбасе

1
Мікалай Сунгуроўскі: Пуцін можа аднавіць вайсковую аперацыю ў Данбасе
МІКАЛАЙ СУНГУРОЎСКІ
ФОТА: TELEGRAF.COM.UA

Мэта Крамля - дамагчыся падкантрольнасці Украіны за кошт выбарчага працэсу.

Пасля сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Парыжы ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пачынаецца працэс адводу ўзбраення калібрам менш за 100 мм, піша дырэктар вайсковай праграмы Цэнтра Разумкова Мікалай Сунгуроўскі на сайце «Новое время».

Выкананне або невыкананне гэтых дамоўленасцей залежыць ад таго, наколькі Пуцін будзе задаволены дасягнутымі ім падчас мірнага ўрэгулявання данбаскага канфлікту вынікамі. Яго мэта - дамагчыся падкантрольнасці Украіны за кошт выбарчага працэсу.

Прычым гэта тычыцца выбараў па ўсёй Украіне, а не толькі ў падкантрольных сепаратыстам рэгіёнах. Што тычыцца мясцовых выбараў у так званых ДНР/ЛНР, то я мяркую, што рэалізаваць іх не магчыма ў прынцыпе. Так, згодна з дамоўленасцямі, яны павінны прайсці паводле законаў Украіны. Але закон - гэта не паперка, гэта пэўны рэжым, дзе дзяржава забяспечвае выкананне гэтага закона. Калі на тэрыторыі гэтых рэспублік няма партыяў, якія павінны браць удзел у выбарах, няма перадвыбарнай кампаніі і праваахоўных органаў, якія будуць сачыць за правапарадкам, то пра які закон можа ісці гаворка? Гэта ўсё пустыя словы.

На астатняй частцы Украіны ідзе ўзмоцненая барацьба ў правядзенні ў мясцовыя органы ўлады (а калі будуць абвешчаныя датэрміновыя парламенцкія выбары, то і ў парламент) той жа агентуры Крамля. Калі Пуціну гэта атрымаецца, то сэнсу ў працягу вайсковай кампаніі асаблівага не будзе. Ён дасягне сваіх мэтаў больш простымі метадамі, бо няма ніякіх падставаў думаць, што ён адмовіўся ад сваіх мэтаў ва Украіне.

Калі ж дамагчыся жаданага мірнымі спосабамі яму не ўдасца, то ў ход пойдуць нямірныя спосабы. У такім выпадку, хутчэй за ўсё, трэба чакаць аднаўлення інтэнсіўнасці баявых дзеянняў.

Акрамя таго, калі Украіну ўсё-ткі вымусяць правесці выбары ў ДНР/ЛНР, то далей рушыць услед выкананне іншых вельмі спрэчных пунктаў: утварэнне мясцовай міліцыі, пракуратуры, амністыя тэрарыстаў і т. д. Украінскае грамадства на гэта не пагодзіцца, таму магчымае абвастрэнне сітуацыі ўнутры краіны. І тут ужо пытанне да прэзідэнта Украіны: каго ён больш баіцца Пуціна ці свайго народа?

І, напрыканцы, калі выбары ў Данбасе пройдуць, і з'явяцца «легітымныя» органы ўлады, то хто ім перашкодзіць звярнуцца да Пуціна з заклікам увесці войскі? Улічваючы, што Дзярждума дазволіла выкарыстоўваць войскі за мяжой, усе шляхі адкрытыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках