29 красавiка 2024, панядзелак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна павялічыла імпарт газу з ЕЗ у чатыры разы

Украіна павялічыла імпарт газу з ЕЗ у чатыры разы

Па славацкаму газатранспартнаму калідору за год эксплуатацыі з Еўропы імпартавана больш за 11 млрд кубаметраў паліва.

Са студзеня да верасня ва Украіну было імпартавана 8,8 млрд кубаметраў прыроднага газу з тэрыторыі ЕЗ, што ў чатыры разы больш паказчыкаў аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе "Лiга.нет" са спасылкай на прэс-службу Укртрансгаза.

Для параўнання, за дзевяць месяцаў гэтага года з РФ паступіла 3,8 млрд кубаметраў блакітнага паліва.

Цягам верасня было імпартавана 0,8 млрд кубаметраў прыроднага газу. Прычым увесь аб'ём паліва быў імпартаваны па славацкаму газатранспартнаму калідору.

Па славацкаму газатранспартнаму калідору за год эксплуатацыі з Еўропы імпартавана больш за 11 млрд кубаметраў паліва.

Нагадаем, 25 верасня ў Брусэлі прадстаўнікі Украіны, Расеі і Еўракамісіі парафіравалі трохбаковы пратакол зімовага пакету паставак расейскага газу ва Украіну. У асенне-зімовы перыяд Украіна мае намер набыць у Газпрама да 2 млрд кубоў газу. Падпісанне двухбаковых дакументаў чакаецца найбліжэйшым часам. Як заявіў на днях кіраўнік Мінэнэрга Украіны Уладзімір Дземчышын, кошт газу $227,37 за тысячу кубаметраў з'яўляецца адэкватным і Украіна неўзабаве пачне купляць расейскі газ.

Усяго для камфортнага праходжання зімы Украіне трэба назапасіць у ПСГ блізу 20 млрд кубаметраў газу. Паводле звестак Укртрансгаза, на 5 верасня ва ўкраінскіх газавых сховішчах назапашана 15,8 млрд кубоў паліва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках