29 красавiка 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фестывалі Men's Fest у Берасці выступяць 15 гуртоў з трох краін

Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men's Fest абвясціў поўны лайн-ап выступоўцаў.

Сёлета ён пройдзе ў двухдзённым фармаце ў Берасці 24-25 кастрычніка і аб'яднае дзесяць гуртоў з Беларусі, Украіны і Польшчы: TT-34, Jinjer, TerraKod, Rise in Rage, Re1ikt, Zolki Band, Exist M, ForHeaven'sSake, Frostbite , Sciana. У першы дзень да іх далучыцца таксама пяцёрка канкурсантаў, якія пазмагацца за каштоўныя прызы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары фестывалю.

24 кастрычніка

16.00 - 18.00 - Конкурс (Charles Mellow/SandGlass/Ingrin/Cad Goddeu/Introverts)

18.20 - 18.50 - Zolki Band

19.05 - 19.35 - Re1ikt

19.50 - 20.20 - Sciana

20.35 - 21.05 - Exist M

21.20 - 22.00 - TT-34

25 кастрычніка

18.20 - 18.50 - ForHeaven'sSake

19.05 - 19.35 - Frostbite

19.50 - 20.20 - TerraKod

20.35 - 21.05 - Rise in Rage

21.20 - 22.00 - Jinjer

Конкурсная частка вярнулася на фестываль пасля гадавой паўзы, удзел у ёй возьмуць 5 гуртоў. Кожны з іх павінен выканаць дзве свае песні і беларускамоўны кавер на трэк любога гурту. Удзельнікі конкурснай праграмы ацэньваюцца па 10-ці бальнай шкале паводле некалькіх крытэрыяў: мастацкая каштоўнасць матэрыялу, сыгранасць калектыву, валоданне музычнымі інструментамі і сцэнічныя паводзіны. Асобна будзе ўлічана меркаванне публікі.

Купіць квіткі на канцэрт можна он-лайн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках