29 красавiка 2024, панядзелак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск гандлюе ў страту

1
Менск гандлюе ў страту

У студзені-жніўні адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў Менску склала 252 млн даляраў.

За аналагічны леташні перыяд сальда было таксама адмоўным - 1 млрд 199,1млн даляраў, піша БелаПАН.

Як паведаміла галоўная статыстычная ўправа сталіцы, замежнагандлёвае абарачэнне таварамі склала 14 млрд 272,8 млн даляраў, што на 29,9% менш, чым у студзені-жніўні 2014-га. Экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 скараціўся на 26,8% (да 7 млрд 262,9 млн даляраў), імпарт - на 32,6% (да 10 млрд 781,7 млн даляраў).

Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені-жніўні 2015 паменшыўся на 43,6% (да 3 млрд 23,7 млн даляраў), імпарт - на 34,4% (да 4 млрд 143,5 млн даляраў). Агульнае тавараабарачэнне з краінамі СНД скарацілася на 38,6% (да 7 млрд 167,2 млн даляраў). Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД склала 1 млрд 119,8 млн даляраў. У студзені-жніўні 2014 адмоўнае сальда з СНД складала 953 млн даляраў.

Экспарт тавараў у Расею за восем месяцаў гэтага года знізіўся на 40,7% і склаў 1 млрд 623,5 млн даляраў, імпарт - на 33,9% да 3 млрд 778,6 даляраў. Сальда, як і ў студзені-жніўні 2014 года, было адмоўным (2 млрд 155,1 і 2 млрд 980,5 млн даляраў адпаведна). Агульнае тавараабарачэнне з Расеяй ацэньваецца 5 млрд 402,1 млн даляраў (на 36,1% менш).

Экспарт у краіны Еўрапейскага Звязу скараціўся на 7,6% да 3 млрд 594,5 млн даляраў, імпарт - на 41,3% да 1 млрд 462,4 млн даляраў. Тавараабарачэнне знізілася на 20,7% да 5 млрд 56,9 млн даляраў. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕЗ у студзені-жніўні 2015 было станоўчае - 2 млрд 132,1 млн (у студзені-жніўні 2014 - 1 млрд 395,6 млн даляраў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках