29 красавiка 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэклама авіякампаніі з Джэніфэр Эністан стала гітом інтэрнэту

Папулярная акторка знялася ў рэкламе Emirates Airline.

Рэклама з Джэніфэр Эністан стала інтэрнэт-гітом. За дзень ролік з удзелам галівудскай актрысы прагледзелі больш за 1,1 мільёна разоў. Відэа было размешчанае на афіцыйнай старонцы авіяперавозчыка ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», піша «Корреспондент».

Паводле сюжэту рэкламы Джэніфэр Эністан сніцца сон, што яна шукае на борце самалёта Airbus A380 душ і бар, аднак бортправаднікі запэўніваюць акторку ў іх адсутнасці. Прачнуўшыся, яна аынаецца на борце гэтага лайнера Emirates Airline, а пазней пераказвае свой начны кашмар бармэну, які абслугоўвае пасажыраў самалёта.

Раней паведамлялася, што 46-гадовая Джэніфэр Эністан стала тварам Emirates Airline. Таксама паслом авіякампаніі быў абвешчаны партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках