29 красавiка 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

40% палякаў выступаюць супраць прыёму ўцекачоў

3
40% палякаў выступаюць супраць прыёму ўцекачоў
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

40% палякаў мяркуюць, што Польшча не павінна прымаць уцекачоў з краін, ахопленых узброенымі канфліктамі.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Цэнтрам апытання грамадскай думкі (CBOS), паведамляе Polskie radio.

Такім чынам, колькасць палякаў, якія выступаюць супраць прыёму ўцекачоў, павялічылася на 2% у параўнанні са звесткамі за жнівень.

У той жа час 56% рэспандэнтаў адказалі, што Польшча павінна прыняць да сябе такіх людзей (48% выступаюць за наданне часовай дапамогі, а 8% згодныя, што ўцекачы могуць пасяліцца ў Польшчы стала). Адсотак тых, хто не вызначыўся, паменшыўся з 6% (у жніўні) да 4%.

CBOS адзначае, што на стаўленне да справы мігрантаў больш за ўсё ўплывае ўзрост апытаных.

Самыя маладыя рэспандэнты часцей, чым старэйшыя, выступаюць супраць прыёму ўцекачоў (55% у групе 18-24 гадоў і 49% ва ўзроставай групе 25-34).

Супраць выступаюць таксама ў асноўным асобы, хатнія гаспадаркі якіх маюць самыя нізкія даходы (52%).

Нагадаем, раней паведамлялася, што Польшча прыме блізу 6,5 тысяч уцекачоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках