29 красавiка 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобель у літаратуры: букмекеры ставяць на Алексіевіч

5
Нобель у літаратуры: букмекеры ставяць на Алексіевіч
Святлана Алексіевіч

Беларуская пісьменніца ў гэтым годзе ў фаварытах. У ранейшыя гады яе шанцы на Нобэля таксама ацэньваліся як нядрэнныя.

У чацвер 8 кастрычніка ў 14 гадзін паводле менскага часу ў Стакгольме будзе названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Прадказаць пераможцу вельмі цяжка: сярод лаўрэатаў ёсць такія знакамітыя аўтары, як Аляксандр Салжаніцын або Альберт Камю, але няма такіх, як Леў Талстой ці Генры Джэймс - хоць яны былі сярод намінантаў, паведамляе «Радыё Свабода».

На тое, хто пераможа, людзі робяць рэальныя грашовыя стаўкі.

У гэтым годзе ставяць на Святлану Алексіевіч. Калі месяц таму у розных букмекераў былі даволі розныя лічбы і лідары ў стаўках, за два дні да абвяшчэння пераможцы шэраг букмекерскіх кантор «прыйшоў да згоды». Алексіевіч - лідар у стаўках з каэфіцыентамі ад 01/05 на Ladbrokers да 7/1 на Unibet. За ёй - японец Харукі Муракамі і кеніец Нгугі ва Тхіонга, на абодвух каэфіцыенты вагаюцца ад 6/1 да 9/1.

Тым часам, як паказвае практыка, каэфіцыенты ставак нічога не значаць. Чаго яны каштуюць, у мінулым годзе трапна сфармуляваў часопіс Time ў матэрыяле пад загалоўкам «не звяртаць увагі на стаўкі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры». Тхіонга і Муракамі (якога ўжо тры гады называюць «сталым фаварытам») былі лідарамі ў стаўках ў 2014 годзе, Алексіевіч - сярод фаварытаў у 2013-м. Але перамагалі ў гэтыя гады, як і раней, не тыя, на каго ставілі: у мінулым годзе - француз Патрык Мадзіяна, у пазамінулым - канадка Эліс Манро.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках