27 красавiка 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Падляшша заваёўваюць польскую тэлевізію

2

Сёстры з «Сямейнага трыа з Макоўкі» паспяхова выступілі ў тэлеперадачы талент-шоў «Must be the music».

Дзяўчаты спяваюць а капэла па-беларуску, а таксама спрабуюць захаваць песні на мясцовай гаворцы Падляшша. Гэта ацаніла журы - калектыў выйшаў у паўфінал шоў. Пра гэта кажа лідар трыа Ганна Пятроўская, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Яны сказалі, што з такой музыкай мы ніколі не будзем зоркамі, бо яна непапулярная, але ацанілі тое, што мы хочам збіраць гэты фальклор ад старэйшых жыхароў, ад падляшскіх спявачак і, як бы, зберагчы гэтую музычную культуру ад забыцця. Таксама сказалі, што відаць, што мы сёстры, бо спяваем вельмі чыста, рытмічна, як адзіны арганізм, - сказала яна.

«Сямейнае трыа з Макоўкі» - шматгадовы пераможца фестывалю «Беларуская песня», гурт таксама выступаў на канцэртах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках