27 красавiка 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sharp прэзэнтаваў смартфон у выглядзе невялікага робата

2

Робасмартфон можа хадзіць, пазнаваць розных людзей і рэагаваць на галасавыя загады.

Тэлефон з’яўляецца гуманоідным робатам вышынёй 19,5 см і вагой блізу 390 грамаў, паведамляе N+1.

Канцавіны Robohon забяспечаныя рухачамі, у галаве ўсталяваны дынамік, камера і праектар, а вочы выкарыстоўваюцца як светлавая індыкацыя. Мікрафон, мяркуючы з прома-відэа, усталяваны ў нагах, двухцалёвы экран з тачскрынам змайстраваны на спіне.

Кіруе робасмартфонам працэсар Qualcomm Snapdragon 400 MSM8926, іншых падрабязнасцяў аб тэхнічным напаўненні вытворца не выдае. Асноўны націск прадстаўнікі кампаніі робяць менавіта на форм-фактар прылады. Робат можа хадзіць, пазнаваць розных людзей і рэагаваць на галасавыя загады.

Сэрыйны выраб Robohon запланаваны на першую палову 2016 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках