3 траўня 2024, Пятніца, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Іран і Расея некалькі месяцаў рыхтавалі вайсковую аперацыю ў Сірыі

Reuters: Іран і Расея некалькі месяцаў рыхтавалі вайсковую аперацыю ў Сірыі

Іранскі генерал папярэдзіў Расею аб магчымай страце адзінай міжземнаморскай базы ў Тартус.

У ліпені Касем Сулеймані, кіраўнік падраздзялення «эль-Кудс» (Quds Force), прыбыў з візітам у Маскву, паведамляе ZN.ua са спасылкай на агенцтва Reuters.

Там ён прэзентаваў план, як з дапамогай Расеі серыя няўдач урадавых войскаў прэзідэнта Сірыі Башара Асада можа ператварыцца ў перамогу.

Паведамляецца, што іранскі генерал выказаў сваё бачанне сітуацыі ў Сірыі, калі паўстанцы маглі прарвацца да ўзбярэжжа, дзе знаходзіцца адзіная ў Міжземным моры база ВМС Расеі.

«Сулеймані разгарнуў на стале карту Сірыі. Расейцы былі вельмі занепакоеныя і разумелі рэальныя небяспекі для рэжыму (Башара Асада). Іранцы запэўнілі іх, што яшчэ ёсць магчымасць выправіць сітуацыю. У той момант Сулеймані пераканаў іх, што не ўсё страчана», - сказала крыніца агенцтва.

Гаворыцца, што Іран і РФ, якія былі сур'ёзна занепакоеныя поспехамі паўстанцаў у Сірыі, некалькі месяцаў планавалі вайсковую аперацыю ў гэтай краіне: РФ павінна наносіць удары па паўстанцам з паветра, а іранскія сілы асаблівага прызначэння - дзейнічаць на зямлі.

Паводле звестак агенцтва, генерал Сулеймані з'яўляецца адным з галоўных асоб, якія плануюць новую наступальную аперацыю Ірана і Расеі ў Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках