24 красавiка 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары менскай «хрушчоўкі»: На «выбары» не пойдзем

11

Нягледзячы на тое, што ўлады паабяцалі адрамантаваць балконы ў доме на вуліцы Каліноўскага, яго жыхары не пойдуць на «выбары».

Дом на вуліцы Каліноўскага не рамантавалі ні разу за 46 гадоў яго існавання, таму жыхары заявілі, што будуць байкатаваць выбары.

Паводле дакументаў, капітальны рамонт быў запланаваны яшчэ на 2010, але ўжо некалькі гадоў яго пачатак пераносяць. Жыхары скардзяцца, што столь працякае, а зімой у кватэрах вельмі холадна, бо сістэма ацяплення грэе вуліцу, а не памяшканне, паведамляе «Белсат».

«Нас не хочуць уцяпляць. Мы жывем тут з 1969 года і нас крыўдзяць, нас нельга крыўдзіць», - скардзіцца жыхарка дома Наталля Мікалаеўна.

Неабыякавыя ўладальнікі кватэр напісалі зварот Лукашэнку, і гэта дало пэўны вынік: на днях з імі сустрэліся прадстаўнікі адміністрацыі раёна, ужо сёння пачнуць рамантаваць балконы. Але чыноўнікі заявілі, што на ўцяпленне старога дома сродкаў няма. А без гэтага капітальны рамонт рабіць бессэнсоўна, мяркуюць жыхары.

«Калі нас не чуе наш ЖЭС, нашы ўлады, то мы не пойдзем на выбары», - кажа жыхар дома Яўген.

У адміністрацыі Першамайскага раёна кажуць, што на поўны рамонт у іх няма грошай, а жыхары, у сваю чаргу, адмаўляюцца ісці ў нядзелю на ўчасткі. Скаргу падпісалі 60 жыхароў дома.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках