26 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Парушаючы паветраную прастору Турцыі, РФ гуляе з агнём

5
Лінас Лінкявічус: Парушаючы паветраную прастору Турцыі, РФ гуляе з агнём
Лінас Лінкявічус

Расея гуляе з агнём, калі парушае паветраную прастору Турцыі, якая з'яўляецца сябрам NATO.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе Delfi.lt.

Са слоў міністра, Расея выкарыстоўвае традыцыйную тактыку блефу і тэставання, аднак на гэты раз з ёй ніхто не мае намеру мірыцца.

«Калі будзе рэакцыя, то якая? Калі яна недастаткова адэкватная, прадоўжацца далейшыя дзеянні і крокі. Гэта мы бачылі ўжо не толькі ў Сірыі, але і ўсюды. На гэты раз гэта гульня з агнём», - падкрэсліў Лінкявічус.

«На гэты раз, наколькі мне вядома ад калегаў, гэта не будзе заахвочвацца. Я ніколькі не сумняваюся, калі такія безадказныя ўчынкі будуць працягвацца і далей, магчымыя і трагічныя падзеі, могуць быць і збітыя самалёты, калі яны далей будуць парушаць паветраную прастору NATO», - адзначыў ён.

Як паведамлялася, расейскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі паблізу сірыйскай мяжы ў суботу, 3 кастрычніка.

МЗС Турцыі выклікала пасла Расеі ў Анкары, каб выказаць яму пратэст у сувязі з парушэннем.

Пасольства Расеі ў Турцыі пацвердзіла факт парушэння расейскім вайсковым самалётам турэцкай паветранай прасторы, але патлумачыла, што адбылося гэта праз дрэнныя ўмовы надвор'я.

У аўторак Турцыя паўторна выклікала расейскага пасла для тлумачэнняў з нагоды другога парушэння паветранай прасторы краіны, якое адбылося ў нядзелю, 4 кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках