3 траўня 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка з Сірыі стала лаўрэатам прэміі імя Паліткоўскай

Журналістка з Сірыі стала лаўрэатам прэміі імя Паліткоўскай
Холуд Валід

Прэмія імя Ганны Паліткоўскай прысуджаная сёлета сірыйскай журналістцы Холуд Валід - рэдактарцы падпольнай газеты Enab Baladi.

«Рэпартажы Холуд Валід і яе газеты - гэта маленькі астравок праўды і павагі да людзей Сірыі сярод жахаў вайны», - заявілі арганізатары прэміі, якая ўручаецца жанчынам, якія праявілі сябе ў праваабарончай дзейнасці ў зонах вайсковых канфліктаў.

Публікацыі газеты, сузаснавальнікам якой з'яўляецца Валід, прысвечаныя жыццям простых сірыйцаў у разгар вайны, злачынстваў супраць мірнага насельніцтва і зверства, з якімі яны сутыкаюцца. Трое карэспандэнтаў газеты загінулі, а яшчэ некалькі арыштаваныя сірыйскімі ўладамі, паведамляе руская служба BBC.

Холуд Валід штодня рызыкуе трапіць у турму альбо загінуць, ёй і калегам даводзіцца пісаць пад псеўданімамі.

Узнагарода прысуджаецца ў дзень гібелі Паліткоўскай, якая была забітая ў пад'ездзе свайго дома ў цэнтры Масквы 7 кастрычніка 2006 года.

Першым лаўрэатам прэміі Паліткоўскай у 2007 годзе была чачэнская праваабаронца Наталля Эстэмірава, якая таксама пасля сталая ахвярай забойства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках