3 траўня 2024, Пятніца, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыца каледжа адрапартавала камісіі, што прывяла на «выбары» дзве групы

20
Выкладчыца каледжа адрапартавала камісіі, што прывяла на «выбары» дзве групы

Выкладчыца Гомельскага політэхнічнага каледжа бадзёра адрапартавала сябрам участковай камісіі, што прывяла галасаваць сваіх вучняў.

Назіральнік ад АГП Аляксандр Герд стаў сведкам, як майстар вытворчага навучання Гомельскага політэхнічнага каледжа Ала Шпадарук прывяла галасаваць дзве групы навучэнцаў сярэдне-спецыяльнай установы, піша elections2015.spring96.org.

Варта заўважыць, што ўчастак для галасавання №12 Цэнтральнага раёна Гомеля размешчаны ў будынку ГКЦ - грамадска-культурнага цэнтра. Узначальвае ўчастковую камісію дырэктар політэхнічнага каледжа Аляксандр Савіцкі. «А 11:25 на ўчастак прыйшла жанчына, якая бадзёра адрапартавала сябрам участковай камісіі, што прывяла галасаваць навучэнцаў каледжа, дзве групы - Ф-31СК і ЭО-31 СК. Сама жанчына, як высветлілася, майстар вытворчага навучання каледжа, выбарцам на гэтым участку не з'яўляецца. Арганізавана прыводзіць галасаваць навучэнцаў - гэта прамое парушэнне заканадаўства», - пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Герд.

З яго звестак, на гэтым участку №12 на 13:30 6 кастрычнік ужо прагаласавалі 126 чалавек, у асноўным гэта навучэнцы каледжа. Сярод тых, хто прагаласаваў, былі толькі 5-7 пенсіянераў. Усяго на ўчастку больш за 1900 выбаршчыкаў.

На іншых участках - больш сціплыя лічбы прагаласаваўшых датэрмінова. Так, на ўчастку №10 Цэнтральнага раёна назірае Аляксандр Шарыпа, каардынатар кампаніі «Права выбару». З яго слоў, з 10.00 да 13.00 прагаласавалі на ўчастку 19 чалавек, у асноўным пенсіянеры. Участак №10, размешчаны ў будынку школы №24 характэрны тым, што тут устаноўленая празрыстая скрыня.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках