2 траўня 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запуск «Турэцкай плыні» адкладзены на нявызначаны тэрмін

2
Запуск «Турэцкай плыні» адкладзены на нявызначаны тэрмін

Праз адсутнасць дамоўленасці з Турцыяй «Газпром» пастанавіў перанесці тэрмін запуску першай ніткі газаправода «Турэцкая плынь».

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні расейскай кампаніі Аляксандр Мядзведзеў, паведамляе расейская служба BBC.

«Маглі рэалізаваць праект першай ніткі ў снежні 2016 года. Цяпер, паколькі міжурадавай дамовы няма, гэты тэрмін зрушваецца. На колькі ён зрушваецца - залежыць ад таго, як хутка будзе падпісаная дамова. Калі ён зрушыцца на адзін год, нічога страшнага не адбудзецца», - сказаў Мядзведзеў.

Паводле ягоных слоў, на тэрміны рэалізацыі праекта ўплывае палітычная сітуацыя ў Турцыі: 1 лістапада ў краіне пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары, паводле вынікаў якіх будзе сфармаваны новы ўрад. Пры гэтым, са слоў намесніка кіраўніка «Газпрома», сітуацыя вакол Сірыі не ўплывае на ход перамоў Масквы і Анкары.

На гэтым тыдні стала вядома, што «Газпром» адмовіўся ад паловы магутнасцяў «Турэцкай плыні». Магутнасць труб, са слоў кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера, складзе да 32 мільярдаў кубаметраў газу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках