3 траўня 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На БТ распавялі пра асабісты аўтамабіль Лукашэнкі, якога няма ў дэкларацыі

28

Аляксандр Лукашэнка асабіста адкрываў новы адцінак другой кальцавой аўтадарогі вакол Менска.

Гэтай падзеі быў удзелены асноўны час на ўсіх беларускіх тэлеканалах. У эфіры праграмы "Панарама" вядоўца сказала: "Сёння пачаў працаваць першы адцінак другой кальцавой аўтадарогі вакол Менска. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел кіраўнік дзяржавы і на справе апрабаваў якасць новай дарогі. За стырном свайго ўласнага аўтамабіля здзейсніў азнаямленчую паездку", паведамляе "Еўрарадыё" .

Цікава, што, як кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка падаваў дэкларацыю ў ЦВК. У ёй сказана, што за 2014 ён атрымаў даход сумай больш за 551 мільёнаў рублёў (заробак). На яго не аформленыя жылыя дамы i iншая маёмасць, у тым ліку аўтамабілі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках