3 траўня 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя пратэсту ў Брусэлі: 100 тысяч жыхароў выйшлі на вуліцы

3

Да ста тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Брусэля ў сераду, пратэстуючы супраць урадавай палітыкі жорсткай эканоміі.

Пра гэта паведамляе бельгійскае выданне RTBF, піша "Еўрапейская праўда".

Арганізатарамі акцыі выступілі тры найбуйнейшыя бельгійскія прафсаюзы, якія стварылі агульную платформу для правядзення акцыі. Яны сцвярджаюць, што ўрад прэм'ера Шарля Мішэля прасоўвае інтарэсы буйных кампаній за кошт працоўных.

Яны таксама скардзяцца на замарожванне сувязі паміж інфляцыяй і заробкам, на павелічэнне пенсійнага ўзросту, скарачэнне сацыяльных паслуг і падатковыя захады, якія, на іх думку, несправядліва ўзбагачаюць працадаўцаў.

Паводле звестак прафсаюзаў, на вуліцы Брусэля выйшлі 100 тысяч чалавек, у той жа час паліцыя на сярэдзіну дня паведаміла пра 81 тысячу пратэстоўцаў.

Як паведамляецца, пераважная большасць прафсаюзных актывістаў апранутыя ў зялёнае, чырвонае ці сіняе. У акцыях таксама бяруць удзел фермеры на трактарах.

Паведамляецца пра праблемы з рухам грамадскага транспарту ў бельгійскай сталіцы.

Як паведамляе выданне Le Soir, аналагічныя акцыі праходзяць і ў іншых рэгіёнах Бельгіі.

У мінулым годзе ў такіх акцыях узялі ўдзел да 120 тысяч чалавек, аднак пратэстоўцы не дамагліся значных саступак ад урада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках