3 траўня 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: У Беларусі з'явіцца гібрыдная вайсковая база

6

Што б сёння ні заяўляў беларускі дыктатар, заўтра ў Беларусі ўсё адно з'явіцца расейская вайсковая база.

Пра гэта ў студыі праграмы «Гарачы каментар» тэлеканала «Белсат» заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы ўчарашнюю заяву беларускага дыктатара.

- Лукашэнка падымае кошт і таргуецца з Захадам і Крамлём. Але такі гандаль - заўсёды небяспечны занятак. І для самога Лукашэнкі, але перш за ўсё - для нас, для краіны.

Упэўнены, што пасля выбараў Лукашэнка скажа: нам трэба абараняцца ад NATO. Сёння ёсць вялікі досвед усяго «гібрыднага». Вось і ў Беларусі з'явіцца такая «гібрыдная» база - нібыта беларуская, а напраўду расейская, - упэўнены палітык.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках