3 траўня 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпардзье: Мару аб кватэры ў Сібіры

24
Дэпардзье: Мару аб кватэры ў Сібіры
Жэрар Дэпардзье

Французскі актор Жэрар Дэпардзье, які ў 2013 годзе атрымаў расейскае грамадзянства, прызнаўся, што ганарыцца сваім расейскім пашпартам і марыць пра кватэру ў Маскве.

Пра гэта ён распавёў на прэс-канферэнцыі ў сталіцы, паведамляе ТАСС.

«Хтосьці ў вас сказаў, маўляў, навошта вы далі грамадзянства гэтаму п'яніцу. Але гэта дарма. Мару купіць кватэру ў Маскве, можа быць, яшчэ ў Сібіры, домік на Байкале, у Саранску ў мяне ўжо ёсць», - сказаў актор.

На пытанне аб тым, ці не хоча ён атрымаць амерыканскае грамадзянства, Дэпардзье адказаў, што «гэта нават не абмяркоўваецца».

«У іх вельмі агрэсіўная культура, яны то індзейцаў нішчылі, то яшчэ штосьці. Ды і фільмы мне іх не падабаюцца. Калі яшчэ еўрапейцы перастануць слухаць амерыканцаў, будзе толькі лепш», - растлумачыў ён.

Кажучы пра свае творчыя планы, актор распавёў, што з задавальненнем сыграў бы якога-небудзь расейскага персанажа. Прынамсі, са слоў Дэпардзье, ён хацеў бы сыграць каго-небудзь з герояў Фёдара Дастаеўскага.

Дэпардзье пакінуў Францыю і адмовіўся ад французскага грамадзянства пасля таго, як мясцовыя ўлады абвясцілі аб увядзенні 75-адсоткавага падатку на даходы звыш €1 млн. Расейскае грамадзянства актор атрымаў у 2013 годзе.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках