3 траўня 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскую лекарку пасадзілі ў турму за гандаль лісткамі непрацаздольнасці

19
Менскую лекарку пасадзілі ў турму за гандаль лісткамі непрацаздольнасці

Суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў былую лекарку адной са сталічных паліклінік да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўправе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама.

Аператыўнымі супрацоўнікамі ўправы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама супольна з калегамі з Ленінскага РУУС сталіцы выяўлены факт неаднаразовага атрымання хабараў тэрапеўтам адной са сталічных паліклінік.

У Ленінскае РУУС з заявай аб тым, што 31-гадовая медработніца паліклінікі бярэ хабары за развязанне пытання аб выдачы фіктыўных лісткоў непрацаздольнасці, звярнуўся яе 34-гадовы пацыент, якому лекарка і выпісвала «ліпавыя» лісткі непрацаздольнасці.

Першы такі ліст непрацаздольнасці на 5 дзён мужчына атрымаў у студзені 2014 года. Тады кошт пытання быў 200 тысяч беларускіх рублёў. У выніку правядзення аператыўных мерапрыемстваў высветлілася, што наступны дакумент псеўдахвораму спатрэбіўся ў жніўні. Дагэтуль кошт паслуг узрос да 300 тысяч беларускіх рублёў.

Падчас правядзення праваахоўнікамі «аператыўнага экспэрыменту» ў сакавіку 2015 года, пра які супрацоўніца паліклінікі не падазравала, з ёй удалося дамовіцца аб выдачы фіктыўнага лістка непрацаздольнасці, кошт якога быў 400 тысяч беларускіх рублёў.

Са слоў начальніка ўправы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама палкоўніка міліцыі Генадзя Казакевіча, падчас разбору былая тэрапеўт прызналася ў тым, што за абумоўленую плату выпісвала падробленыя лісткі непрацаздольнасці, а суму заўсёды вызначала са свайго меркавання. Таксама атрымалася высветліць, што выдачай лісткоў непрацаздольнасці за грашовую ўзнагароду жанчына займалася сістэматычна.

У дачыненні да былой лекаркі Ленінскім (г. Менска) РАСК распачатыя крымінальныя справы паводле частак 1 і 2 артыкула 430 («Атрыманне хабару») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Судом Ленінскага раёна прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках