2 траўня 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі Stratfor: Турцыя хоча аб'явіць над Сірыяй беспалётную зону

10
Аналітыкі Stratfor: Турцыя хоча аб'явіць над Сірыяй беспалётную зону
Фота: Reuters

Абвясціўшы паветраную прастору над Сірыяй беспалётнай зонай, Турцыя будзе вымушаная збіваць усе самалёты ВПС РФ, якія парушаць яе мяжы.

Пры гэтым не варта забываць, што Турцыя з'яўляецца краінай-чальцом NATO, піша УНІАН.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган выступіў 6 кастрычніка ў Брусэлі з амбіцыйным планам стварэння "зоны бяспекі" ў паўночнай Сірыі. Пра гэта паведамляе ў сваёй справаздачы амерыканская прыватная выведвальна-аналітычная кампанія Stratfor.

"Эрдаган ведае, што еўрапейцы не маюць прымальнага развязання іміграцыйнага крызісу і абмяжоўваюцца спробамі рэгуляваць маршруты і плыні мігрантаў. Гэтая ідэя атрымала шырокую падтрымку многіх урадаў ЕЗ, якія хочуць утрымаць сотні тысяч людзей ад спробаў перасекчы Міжземнае мора ў кірунку Еўропы", - гаворыцца ў паведамленні.

Вядома, Брусэль заплаціць Анкары за развязанне сваёй праблемы шляхам размяшчэння мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу па сушы.

"Вось толькі Турцыя, якая ўжо прытуліла ў сябе 2,5 мільёна сірыйцаў і выдаткавала на мігрантаў 7,6 мільярда даляраў, не згаджаецца на прапанову ЕЗ. Эрдаган хоча большага. Нашмат большага", - адзначае выданне.

Пасля адкрытага ўмяшання ў сірыйскі канфлікт Расеі, Эрдаган пастанавіў выкарыстоўваць узніклы хаос для прасоўвання свайго плана аб стварэнні сірыйскай зоны бяспекі.

Для гэтага Анкара прапаноўвае ўзмацніць атрады сяброўскай Турцыі сірыйскай апазіцыі, каб выцесніць сілы "Ісламскай дзяржавы" з тэрыторыі плошчай 80 на 40 кіламетраў у правінцыі Алепа на поўначы Сірыі. Турцыя таксама плануе аб'явіць над гэтай тэрыторыяй зону, забароненую для палётаў. План мае на ўвазе аб'яўленне гэтай зоны свабоднай ад тэрарызму і арганізацыю ў яе межах лагераў для ўцекачоў, каб сірыйскія мігранты маглі зноў спакойна жыць у межах сваёй краіны.

Падкрэсліваецца, што пры гэтым Анкара кіруецца некалькімі асабістымі інтарэсамі.

Па-першае, Турцыя імкнецца пазбегнуць павелічэння нагрузкі сірыйскіх мігрантаў на эканоміку краіны, якая і так істотна пагоршылася.

Па-другое, Турцыя сур'ёзна занепакоеная суседствам з тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавай" і хоча стварыць буферную зону паміж сваёй мяжой і самаабвешчаным халіфатам.

Аднак, Анкара наўрад ці спыніцца на дасягнутым: у агляднай будучыні яна хоча падзяліць свайго паўднёвага суседа, сутыкнуўшы пры гэтым ІДІЛ з курдскімі ўзброенымі фармаваннямі. Паводле яе задуме, гэта павінна перашкодзіць курдам стварыць жыццяздольную дзяржаву, з'яўленне якой вельмі пагоршыць курдскае пытанне ў Турцыі.

Акрамя таго, падзеленая Сірыя дае Турцыі магчымасць пашырыць зону свайго ўплыву на Ліван. Для гэтага Анкара імкнецца звергнуць урад прэзідэнта Сірыі Башара аль Асада, замяніўшы яго падкантрольнай Турцыі суніцкай адміністрацыяй: хтосьці ж павінен гарантаваць бяспеку паўночнай часткі Сірыі. Гэта запатрабуе прысутнасці турэцкіх войскаў і грамадзянскага персаналу, стварыўшы для Анкары плацдарм на арабскіх землях.

Вядома, у рэалізацыі гэтых амбіцыйных планаў Турцыі давядзецца сутыкнуцца з упартым процідзеяннем Расеі. Масква зробіць усё магчымае, каб звесці на нішто намаганні адной з краін-чальцоў NATO.

Абвясціўшы паветраную прастору над Сірыяй беспалётнай зонай, Турцыя будзе вымушаная збіваць ўсе самалёты ВПС РФ, якія парушаць яе мяжы. Пры гэтым не варта забываць, што Турцыя з'яўляецца краінай-чальцом NATO.

"Эрдаган у Брусэлі пацвердзіў, што "напад на Турцыю азначае напад на NATO". Зрэшты, расейцы спадзяюцца, што NATO не адважыцца ўступіць у адкрытую канфрантацыю з Расеяй", - падкрэслівае выданне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках