3 траўня 2024, Пятніца, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб не згуляе ў матчы са славакамі

7
Аляксандр Глеб не згуляе ў матчы са славакамі
Аляксандр Глеб

Аляксандр Глеб не змог аднавіцца ад пашкоджання і прапусціць матчы нацыянальнай каманды Беларусі ў рамках кваліфікацыі EURO-2016 супраць каманд Славаччыны і Македоніі.

Аб іншых кадравых стратах галоўны трэнер нацыянальнай каманды краіны Аляксандр Хацкевіч распавёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай будучай сустрэчы, піша «Прессбол».

- Да матчу са славакамі не рыхтуюцца шасцёра: Шытаў, Бягуноў, Глеб, Калачоў, Маеўскі, Карніленка, - сказаў ён. - Прычым пяцёра - па сутнасці, футбалісты асноўнага складу. Зрэшты, гэта і шанец для іншых. На сённяшні момант у распараджэнні шаснаццаць палявых гульцоў, якія рыхтуюцца да выезду. Калі б яшчэ прэтэндавалі на высокія месцы ў існым адборы, сказаў бы, што страты занадта балючыя. А так... Паляціць 18 чалавек ці 21 - усё адно. Усё адно замены тры, а шанцы на выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы страчаныя. Што тычыцца хатняга паядынку з македонцамі, то пасля вяртання яшчэ паразважаем. Не выключана, звернемся да паслуг каго-небудзь з роднага чэмпіянату. Справа ў тым, што ў шэрагу гульцоў папросту няма шэнгенскіх візаў.

Сустрэча нацыянальных каманд Славаччыны ды Беларусі адбудзецца 9 кастрычніка ў Жыліне. Пачатак матча - а 21:45 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках