2 траўня 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Целаахоўнікі Эрдагана ў Брусэлі пабіліся з агентамі бэльгійскіх спецслужбаў

5
Целаахоўнікі Эрдагана ў Брусэлі пабіліся з агентамі бэльгійскіх спецслужбаў
Рэджэп Таіп Эрдаган

Гаворка ідзе як мінімум пра два інцыдэнты.

Афіцыйны візіт прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдагана ў Брусэль суправаджаўся некалькімі сутычкамі паміж турэцкімі і бэльгійскімі супрацоўнікамі бяспекі, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на De Standaard.

Першы адбыўся ўвечары ў нядзелю, 4 кастрычніка, падчас прыбыцця турэцкага лідара ў гатэль. На плошчы Стэфаніі сабраліся амаль 3000 чалавек, каб павітаць прэзідэнта, і там жа адбыліся "фізічныя сутыкненні" паміж турэцкімі агентамі службы бяспекі з іх бэльгійскімі калегамі і паліцыянтамі.

У панядзелак, 5 кастрычніка, падчас візіту Эрдагана ў Каралеўскі інстытут міжнародных стасункаў паўстала другая сутычка паміж агентамі спецслужбаў дзвюх краін. Яна была выкліканая тым, што турэцкія супрацоўнікі захацелі самастойна праверыць будынак, нягледзячы на тое, што гэта належыць да зоны адказнасці бэльгійскіх спецслужбаў.

Афіцэр асабістай аховы Эрдагана штурхнуў аднаго з бэльгійцаў локцем і быў неадкладна збіты з ног і пакладзены тварам да долу. На шчасце, інцыдэнт не атрымаў далейшага развіцця. Крыніцы ў бэльгійскіх спецслужбах пацвердзілі, што стасункі паміж бакамі падчас афіцыйнага візіту турэцкага прэзідэнта сапраўды былі вельмі напружанымі.

Як паведамляе De Standard, жыхары бэльгійскай сталіцы таксама зазналі нязручнасці ад прыезду высокапастаўленых гасцей. Быў парушаны рух на авеню Луізы - турэцкія спэцслужбы перацялі прастору вакол крам, якія пажадала наведаць жонка прэзідэнта Эмінэм Эрдаган. Дзеля яе спынялася нават трамвайнае злучэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках